Экскурсія ў ПалесДУ

18.12.2017

  У суботу, 9 снежня 2017 года, навучэнцы 9-11 класаў здзейснілі экскурсію ва УА “Палескі дзяржаўны універсітэт”. Перад юнакамі і дзяўчатамі выступілі намеснік дэкана эканамічнага факультэта Чмыр Мікалай Мікалаевіч, намеснік дэкана фаукультэта банкаўскай справы Сінкевіч Аліна Іванаўна, дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Марыніч Таццяна Уладзіміраўна.
    У рамках прафарыентацыйнага мерапрыемства юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся са спецыяльнасцямі, што прапануюць для навучання ва ўніверсітэце, паглядзелі ўмовы пражывання, навучання і правядзення вольнага часу студэнтаў.

ФОТО

А.М. Ерш, педагог сацыяльны