Бацькоўскі сход “Бяспека дзяцей у кіберпрасторы”

20.12.2017

    19 снежня 2017 года законныя прадстаўнікі навучэнцаў нашай школы былі запрошаны на бацькоўскі сход “Бяспека дзяцей у кіберпрасторы”. Па тэме сходу перад бацькамі выступілі Юлія Рыгораўна Кахавец, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, якая паведаміла аб бяспечных паводзінах дзяцей і падлеткаў у сетцы Інтэрнэт. Аб “гульнях смерці”, механізме іх дзеяння, прыкметах і іх выніках расказаў настаўнік інфарматыкі і матэматыкі Павел Паўлавіч Кахавец. Аб адказнасці за правапарушэнні ў сетцы Інтэрнэт паведаміла Алена Міхайлаўна Ерш, педагог сацыяльны.
    Аб правядзенні бяспечных і карысных зімовых канікул, арганізацыі школьнага аздараўленчага лагера перад бацькамі высупіў дырэктар школы Павел Паўлавіч Кірыковіч.
Па тэме сходу усім прысутным былі дадзены рэкамендацыі, настаўнікі і адміністрацыя адказалі на ўсе пытанні, што цікавілі бацькоў.

ФОТА

А.М. Ерш, педагог сацыяльны