Акцыя “Птушыныя сталоўкі”

27.01.2018

    У межах раённай акцыі “Падтрымаем птушак” у нашай школе прайшла акцыя “Птушыныя сталоўкі”. На працягу тыдня вучні майстравалі кармушкі: хто разам з бацькамі дома, хто ў школьнай майстэрні пад кіраўніцтвам настаўніка працоўнага навучання, а хто і ў класным калектыве. У суботу кармушкі занялі свае месцы на тэрыторыі школы. Школьны парк стаў цудоўнай “птушынай сталоўкай” для ўсяго птушынага царства.
    Дапаможам птушкам перажыць халодную зіму!

ФОТО

Кірыковіч Ліза, сакратар “БРСМ” школы