Мы ў лідарах! Мы наперадзе!

28.02.2018

    24 лютага на базе ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Пінскага раёна прайшлі конкурсы “Лідар года-2018” і “Піянер усім прыклад”.
    У конкурсе “Лідар года-2018” нашу школу прадстаўляла вучаніца 10 класа Валерыя Семянчук. Яна прэзентавала журы сваю праграму лідара “8 прыступак да поспеху”, у вершаванай форме прадстаўляла сябе і сваю грамадзянскую пазіцыю. Педагогамі школы творча была аформлена фотавыстава “Сугучча талентаў Валерыі Семянчук”, якая досыць поўна раскрывала шматграннасць асобы нашага вучнёўскага лідара. І ў выніку, саступіўшы ўсяго 0,2 балы лідару з Малоткавіцкай СШ, Валерыя заняла ганаровае ІІ месца. Гэта выдатны вынік, улічваючы тую акалічнасць, што ўжо 7 гадоў запар школа ўвогуле не прымала ўдзел у конкурсах такога кшталту. Шчыра віншуем Валерыю і жадаем ёй і далей толькі ўдасканальвацца, не спыняцца на дасягнутым, шліфаваць свае ўменні, штодня працаваць над сабой!
    У аглядзе-конкурсе піянерскіх агітбрыгад нашы піянеры прадставілі на суд журы агітбрыгаду “Праз творчасць – да піянерскіх спраў” у намінацыі “Азбука беларускага арнаменту”. Мы былі адзінай школай, якая падрыхтавала агітбрыгаду ў гэтай досыць складанай намінацыі, ды яшчэ на беларускай мове. У конкурсе прымалі ўдзел 10 устаноў адукацыі раёна ў трох намінацыях. Аднак журы было прынята рашэнне аб падвядзенні агульных вынікаў, незалежна ад намінацыі. І тут у нас поспех! Піянеры дружыны імя П.М. Машэрава Чухаўскай сярэдняй школы занялі ганаровае ІІ месца, саступіўшы толькі піянерам з Пінкавіцкай СШ. Віншуем! Толькі наперад, піянеры!

ФОТА

Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце