Сцяжынкамі шостага школьнага дня

07.03.2018

    Прайшла яшчэ адна субота. І прайшла плённа.
    У пакоі дзіцячых ініцыятыў вырашаліся досыць важныя на бліжэйшы час пытанні: якім чынам незвычайна павіншаваць любых мам са святам 8 Сакавіка, якія конкурсы будуць найбольш цікавымі на свяце, як лепей аформіць выставу творчых работ.
    А выстава атрымалася цудоўная. Чаго там толькі няма: і малюнкі, і радасныя сонейкі, і кветкі, зробленыя з паперы ў розных тэхніках ДПМ, і сувеніры ў тэхніцы “Выпальванне”, і святочныя паштоўкі, і віншавальная газета.
    Вучні 5-8 класаў наведалі алімпійскі ўрок “Брэстчына алімпійская”, на якім падводзілі вынікі алімпіяды ў Пхенчхане, успаміналі імёны алімпійскіх чэмпіёнаў з Брэстчыны. Праверыць свае веды яны змаглі падчас віктарыны, праведзенай Н.А. Селюжыцкай, кіраўніком фізвыхавання. Закранулі і пытанне маючых адбыцца Паралімпійскіх гульняў.
    Самых маленькіх вучняў школы на інтэлектуальны турнір “Разумнікі і разумніцы” запрасіла да сябе В.Р. Кірыковіч, класны кіраўнік 2 класа. Дзеткі выбіралі тэму пытання і яго кошт. Чым даражэйшае пытанне, тым яно было больш складаным. Амаль не саступаючы адзін аднаму, “змагаліся” “Чамучкі” і “Эрудыты”. Але ўсё ж з лікам 280:260 перамагла каманда “Эрудыты”. Віншуем!

ФОТА

Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце