«Здаровае дзіця – здаровае грамадства”

20.03.2018

    “Здаровае дзіця – здаровае грамадства” – менавіта так называўся трэці агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім разглядаліся досыць важныя для бацькоў і саміх педагогаў пытанні.
    Інфармацыю аб правілах бяспечных паводзін падчас вясенніх канікул давёў да ведама прысутных інспектар ГРАНС Язубец Ул. М.. Асобна ён звярнуў увагу бацькоў на забарону наведвання вадаёмаў непаўналетнімі без суправаджэння бацькоў, на магчымую небяспеку пры вясеннім пале травы, на правілы бяспечных паводзін у навальнічны перыяд, даў аналіз стану пячнога атаплення наведаных ім сем’яў.
    Аналіз і праблемнае поле пытання “Дзейнасць сям’і і школы па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх” абазначыў у сваім выступленні дырэктар школы П.П. Кірыковіч.
    З правіламі здаровага харчавання, са спосабамі прывіцця навыкаў здаровага харчавання ў дзяцей, з асаблівасцямі харчавання ў нашай школе пазнаёміла бацькоў В.Р. Кірыковіч, настаўнік пачатковых класаў, адказная за арганізацыю харчавання ў школе.
    Намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Г.В. Саланевіч былі даведзены да ведама бацькоў правілы атэстацыі навучэнцаў.
    Пытанне прафілактыкі скаліёзу, траўматызму, блізарукасці разгледзела ў сваім выступленні загадчык Чухаўскага ФАПа М.А. Рэбкавец.
    З тлумачэннем правіл бяспечных паводзін падчас вясенніх канікул, аб асаблівасцях знаходжання непаўналетніх у цёмны час сутак на вуліцы, з правіламі перавозкі дзяцей ў аўтамабілі пазнаёміў прысутных участковы інспектар Ю.М. Лях.

    Пасля афіцыйнай часткі сходу бацькі прынялі ўдзел у конкурсе “Школьнае Еўрабачанне: Песні маёй краіны” ў якасці журы. Ім патрэбна было выбраць лепшага выканаўца песні. Усе законныя прадстаўнікі і педагогі прагаласавалі. Таму маем наступныя вынікі:
      - Шпакоўская Аляксандра “Беларусачка” – І месца (39 галасоў);
      - квартэт 5 класа “Беларусь мая сінявокая” – ІІ месца (24 галасы);
      - Гузарэвіч Анастасія “Мір на планеце” – ІІІ месца (22 галасы);
      - калектыў 7 класа “Мілыя сэрцу мясціны” – 14 галасоў;
      - Шпакоўская Алена “Белая Русь” – 13 галасоў;
      - Наварыч Ксенія, Шпакоўская Анастасія “Для чаго мы на свеце жывём?” – 9 галасоў.
    Сход атрымаўся, такім чынам, карысным, інфарматыўным, цікавым і даволі эмацыянальным.

ФОТА

Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце