Урачыстая лінейка “Добры дзень, школа!”

01.09.2018

    1 верасня… Гэта дата, з якой пачынае свой адлік новы 2018/2019 навучальны год. Гэта дзень, з якога пачынаецца падарожжа па Краіне Ведаў, поўнае цікавых адкрыццяў і нечаканых прыгод.
    Дню ведаў – 1 верасня – была прысвечана ўрачыстая лінейка, на якой прысутнічалі навучэнцы, педагогі, паважаныя бацькі і госці. Да ўсіх прысутных з віншавальнымі словамі звярнуліся дырэктар школы П.П. Кірыковіч, старшыня Пінскага райвыканкама, выпускнік нашай школы В.В. Рэбкавец, старшыня Навадворскага сельвыканкама І.П. Кірыковіч, дырэктар ААТ “Навадворскае-агра” А.М. Богдан, маёр міліцыі А.А. Рыбычынскі, інспектар ГРАНС С.В. Янковіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Г.В. Саланевіч, бацькі навучэнцаў. В.В. Рэбкавец уручыў дырэктару сертыфікат на набыццё мэблі для пачатковых класаў, а А.А. Богдан – сертыфікат на набыццё каляровага прынтара. Выказваем вялікую падзяку нашым дарагім гасцям!
    У 2018/2019 навучальным годзе наша дружная школьная сям’я папоўнілася 12 першакласнікамі, якіх прывяла на лінейку класны кіраўнік Ж.Р. Рэбкавец. Цікавым фрагментам быў візіт Нязнайкі, які вельмі хацеў атрымліваць веды ў нашай школе, і Кнопачкі.
    Заключным акордам лінейкі стаў першы званок. У гэтым годзе званочак гучна звінеў у руках вучаніцы 1 класа Елізаветы Шпакоўскай і вучня 11 класа Данілы Нарывончыка.
    У добры шлях, дарагія вучні і паважаныя педагогі!

ФОТА

Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце