Суботні дзённік. Прайшла 1-я субота, або Збор-старт новаму навучальнаму году

11.09.2018

    Першая субота ў нашай школе дала своеасаблівы пачатак-старт новаму навучальнаму году. Сваю работу пачалі аб’яднанні па інтарэсах “Непаседы”, “Майстрыхі”, “Сябры даўніны”.
    Вучні 9-11 класаў пачалі заняткі ў вучэбна-прамысловым камбінаце, факультатыўныя заняткі.
    У гэты дзень адбыліся пасяджэнні актыву вучнёўскага самакіравання “КУФАР” і Савета дружыны імя П.М. Машэрава, якія ўзначальвала педагог-арганізатар І.М. Кірыковіч.
    З 3 па 12 верасня ў школе праводзіцца дэкада па бяспецы дарожнага руху. У яе межах прадстаўнікі сектара работы з падшэфнымі правялі ў суботу з навучэнцамі 2-4 класаў гульню-віктарыну “Знаўцы правіл дарожнага руху”.
    На спартыўнай пляцоўцы таксама кіпела работа: самыя хуткія навучэнцы 4-7 класаў рыхтаваліся да спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы “Шкаліада-2018” пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Н.А. Селюжыцкай.
    Субота – гэта цікавы, карысны і поўны жыцця дзень. Таму мы заўсёды рады бачыць вучняў і бацькоў у нашай школе! Прыходзьце, калі ласка!

ФОТА

Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце