Суботні дзённік. Прайшла 3-я субота, або «Гэта Беларусь, дзетка!»

24.09.2018

    Надвор'е суботняга дня 22 верасня не спрыяла правядзенню дваровай гульні “Гарадкі” і лёгкаатлетычнаму асенняму кросу. Дождж, вецер, холад… Але навучэнцам было чым заняцца ў школе. Адны пайшлі на рэпетыцыю канцэртнай праграмы да дня настаўніка, іншыя – на інтэлектуальны турнір “Гэта Беларусь, дзетка!”, які арганізавала ў суботу настаўнік гісторыі С.А. Нарывончык.
    Праграма турніру ўключала ў сябе пытанні па наступным раздзелам: “Дзяржава і яе сімвалы”, “Культурная спадчына”, “Песняры”, “У свеце народных традыцый”, “Крок у будучыню”, “Зямля пад белымі крыламі”. Пасля заканчэння турніру удзельнікі наведалі краязнаўчы пакой, які існуе на базе нашай школы. Менавіта тут яны змаглі дакрануцца да спадчыны не завочна, а рэальна.
    Правядзенне такіх мерапрыемстваў вельмі важна, таму што цяпер, як ніколі, нам неабходна фарміраваць у падрастаючага пакалення патрыятызм, грамадзянскую пазіцыю, любоў да традыцый і прыроды Радзімы, яе матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.

ФОТА

Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце