“Мы школьнікамі сталі”

28.09.2018

    Менавіта пад такой назвай у першым класе 27 верасня прайшло свята, падчас якога самыя маленькія жыхары нашай школы былі прыняты ў першакласнікі.
    На працягу верасня дзеці праходзілі курс “Уводзіны ў школьнае жыццё”. А ўжо цяпер дэманстравалі перад педагогамі, бацькамі, бабулямі і малодшымі брацікамі і сястрычкамі свае першыя набытыя ўменні і навыкі.
    Усе прысутныя былі вельмі ўражаны ўбачаным. А класны кіраўнік Ж.Р. Рэбкавец, у сваю чаргу, звярнулася з падзякай да бацькоў і спадзяваннем на далейшае цеснае супрацоўніцтва. Бо яно у навучанні дзяцей у першым класе з’яўляецца вызначальным, своеасаблівай умовай для іх поспехаў у вучэбна-выхаваўчым працэсе.

ФОТА

Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце