Суботні дзённік. Прайшла 4-я субота, або «Дзень экскурсій»

01.10.2018

    У суботу, 29 верасня, навучэнцы 9 і 11 класаў у межах “Дня адчыненых дзвярэй” наведалі УА “Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж”. Старшакласнікі сустрэліся з прадстаўнікамі арганізацый-заказчыкаў кадраў, пазнаёміліся з гісторыяй каледжа, з яго сучасным становішчам, наведалі майстар-класы па выкананні медыцынскіх маніпуляцый, кабінет-экспазіцыю медыцынскай справы. Вучні даведаліся пра ўмовы паступлення ў каледж, прахадны бал (у мінулай уступнай кампаніі ён складаў 9!). Такія экскурсіі, несумненна, дапамагаюць будучым выпускнікам вызначыцца з выбарам прафесіі.
    Акцябраты і піянеры, навучэнцы 2-7 класаў, у гэты суботні дзень трымалі курс у в. Пінкавічы. Там пад кіраўніцтвам В.М. Шпакоўскай яны наведалі Музей піянерскай славы, а затым – Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа.
    Экскурсіі атрымаліся карыснымі, цікавымі, пазнавальнымі, насычанымі і для вялікіх дзяцей, і для малых. Нездарма кажуць, што падарожжы і экскурсіі вучаць больш, чым што іншае. Вельмі часта адзін дзень, праведзены ў іншых месцах, дае больш, чым дзесяць гадоў жыцця дома.

ФОТА

П.П. Кахавец, кл. кір. 9 класа,
В.М. Шпакоўская, кл. кір. 2 класа