Суботні дзённік. Прайшла 6-я субота, або “Усе – на суботнік!”

13.10.2018

    13 кастрычніка 2018 года згодна з планам па добраўпарадкаванні ў нашай школе прайшоў суботнік, у якім прынялі ўдзел як супрацоўнікі ўстановы, так і навучэнцы.
    Узброіўшыся неабходным інвентаром, усе добраахвотнікі з задавальненнем прыводзілі ў парадак школьную тэрыторыю: збіралі смецце, зграбалі апалае лісце і траву, збіралі насенне з кветак, выкопвалі клубні раслін. Агульнымі намаганнямі за некалькі гадзін школьная тэрыторыя змянілася.
    Суботнік у нашай школе - гэта не толькі мерапрыемства па акультурванні і ачыстцы тэрыторыі, гэта яшчэ і выдатная магчымасць зрабіць наш агульны дом больш чыстым і ўтульным.

ФОТА

Богдан Дзмітрый, член аб’яднання
па інтарэсах “Юны карэспандэнт”