Суботні дзённік. Прайшла 7-я субота, або “Падарожжа на востраў Гульняслоў”

22.10.2018

    У суботу, 20 кастрычніка, на пазнавальную гульнёвую праграму “Падарожжа на востраў Гульняслоў” запрасіла навучэнцаў 4-6 класаў Ю.Р. Кахавец, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Галоўную мэту мерапрыемства педагог абазначыла наступным чынам: выклікаць у навучэнцаў цікавасць да вывучэння беларускай мовы.
    Напачатку Юлія Рыгораўна разам з дзецьмі прааналізавала верш М. Пазнякова “Родная мова”. Трэба адзначыць, што навучэнцы самі прыйшлі да высновы, што мову родную трэба любіць, шанаваць і зберагаць.
    На працягу праграмы удзельнікаў суправаджалі героі новага мультфільма “Палінка”, які ўяўляе сабой сукупнасць элементаў беларускага фальклору (музыкі, казкі, побыту і г.д.) і якасцей душэўнай дабрыні і цеплыні да родных і блізкіх людзей.
    Сіламі ў веданні беларускай мовы і літаратуры мераліся каманды “Сябры” і “Радзімічы”.
    Школьнікам было прапанавана прайсці 6 выпрабаванняў: “Пытанні для кемлівых”, “Таямнічыя словы” (выявіць схаваныя ў прапанаваных словах словы), “У крузе 26 слоў” (знайсці ў крузе на слайдзе 26 слоў), “Загадкі пра жывёл”, “Заданні для ўсмешкі”, “Крылатыя выразы” (растлумачыць сэнс устойлівых выразаў у сказах).
    Горача было на працягу ўсёй гульні. Але ўсё ж перамагла “дружба”.

    У спартзале ў гэты час адбываліся спаборніцтвы па шашках “Разумны ход”. Вызначаны лепшыя вучні, якія будуць прадстаўляць школу на раённых спаборніцтвах – Селюжыцкая Марына, Нарывончык Максім, Свірыд Антоній, Войтка Валерыя, Курыловіч Іосіф.

    З вучнямі пачатковых класаў настаўнікам Кулеш Дз.Г. быў праведзены экалагічны конкурс “Будзь прыродзе верным сябрам” (аб гэтым чытайце асобны артыкул). Вось такая ў нас была 7-я субота навучальнага года.

ФОТА

Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце