Віншуем пераможцаў конкурса “Водны квэст”

20.02.2019

    З 21 студзеня па 10 лютага у межах праекта Трансгранічныя водныя інспектары праходзіў конкурс «Водны квэст”. У квэсце прымалі ўдзел школьнікі з Пінскага і Любяшоўскага раёнаў. Для таго каб паспрачацца за падарункі неабходна было выканаць усе заданні і зрабіць публікацыі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. Удзельнікам прапанавалі прайсці і выканаць 5 заданняў. Яны былі звязаны з вывучэннем рэк сваёй мясцовасці, а таксама з беражлівымі адносінамі да водных рэсурсаў. Кіраўнікі праекту прапанавалі вельмі цікавыя прызы для пераможцаў і актыўных удзельнікаў квэсту.
    Актыўны удзел прынялі і навучэнцы нашай школы. Асабліва ўразілі работы вучаніц 9 класа Аляксандры Шпакоўскай і Сафіі Сінькевіч, яны выканалі заданні ўсіх пяці тураў. І набралі, найвышэйшыя балы сярод удзельнікаў з Пінскага раёна, 33 і 23 балы адпаведна. Аляксандра Шпакоўская атрымала галоўны прыз – плэер Apple iPod. Сафія Сінькевіч атрымала стылёвую эка-friendly флэшку на 32 GB за самую вялікую колькасць лайкаў пад запісам. Віншуем з перамогай!

ФОТА

Шпакоўскі А.А., настаўнік геаграфіі і біялогіі