Положение о родительском университете

                                                                                    Зацверджана

                                                                                    Загадам дырэктара ДУА “Чухаўская

                                                                                    сярэдняя школа” Пінскага раёна

                                                                                    ад 02.11.2020 № 286

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб бацькоўскім універсітэце ДУА “Чухаўская сярэдняя школа” Пінскага раёна

 

  1. Агульныя палажэнні

1.1. Дадзенае Палажэнне распрацавана на падставе інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе” і вызначае ўмовы, парадак арганізацыі, напрамкі дзейнасці, структуру бацькоўскага ўніверсітэта.

1.2. Бацькоўскі ўніверсітэт створаны для развіцця ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям’і і школы.

1.3. Бацькоўскі ўніверсітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі і метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і гэтым Палажэннем.

1.4. Стварэнне бацькоўскага ўніверсітэта не прыводзіць да змены арганізацыйна-прававой формы, тыпу і выгляду ўстановы адукацыі і ў яго Статуце не фіксуецца.

1.5. Работу бацькоўскага ўніверсітэта арганізуе дырэктар, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, класныя кіраўнікі, педагог сацыяльны, педагог-псіхолаг, прыцягваючы рэсурсы (кадравыя і інфармацыйныя) раёна.

1.6. Агульную каардынацыю дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, альбо ў выпадку яго адсутнасці дырэктар установы адукацыі.

 

  1. Мэты, задачы і напрамкі дзейнасці, ступені рэалізацыі і формы правядзення заняткаў

2.1. Мэтай стварэння бацькоўскага ўніверсітэта з’яўляецца: стварэнне ўмоў, якія спрыяюць псіхалагічнай асвеце бацькоў, азнаямленню з інфармацыяй па розных пытаннях выхавання з дапамогай рэалізацыі рэспубліканскага праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт».

2.2. Задачы:

2.2.1. пабудаваць сістэму бесперапыннага псіхолага-педагагічнага дыялогу з сям’ёй аб праблемах развіцця, навучання і выхавання асобы дзіцяці;

2.2.2. арганізаваць эфектыўнае супрацоўніцтва з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі);

2.2.3. павысіць матывацыю бацькоў вучыцца адказнаму бацькоўству, садзейнічаць развіццю навыкаў бацькоўскай самаадукацыі, ключавых кампетэнцый бацькоў;

2.2.4. павысіць сацыяльна-педагагічную, псіхалагічную, прававую культуру бацькоў;

2.2.5. прапагандаваць пазітыўны вобразаў сям’і, бацькі, маці, роднага дома, фарміраваць пачуццё гонару за Радзіму праз вывучэнне гісторыі свайго роду, роднага краю, сваёй краіны;

2.2.6. садзейнічаць выхаванню сапраўдных грамадзян сваёй краіны, сапраўдных працаўнікоў, адказных членаў сям’і;

2.2.7. фарміраваць каштоўнасна-сэнсавыя асновы бацькоўства;

2.2.8. актуалізаваць пачуцці адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;

2.2.9. фарміраваць і развіваць псіхолага-педагагічныя кампетэнцыі бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраваць веды аб сямейнай псіхалогіі, дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, узроставых асаблівасцях дзяцей, фарміраваць гарманічныя сямейныя адносіны, навыкі канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічаць развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;

2.2.10. забяспечваць мэтанакіраваную работу па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнню рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікненню цяжкасцяў у сямейным выхаванні, аказваць своечасовую псіхолага-педагагічную і інфармацыйную дапамогу сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.

2.3. Асноўныя напрамкі дзейнасці бацькоўскага універсітэта:

2.3.1. арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:

- прававым: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэб сям’і;

- псіхолага-педагагічным: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;

- грамадзянскім: аб шляхах развіцця адукацыі, школы;

2.3.2. кансультаванне бацькоў па юрыдычным, псіхолага-педагагічным і іншым праблемам;

 

2.3.3. навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцей развіцця грамадства, выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сям’і ў цэлым;

2.3.4. арганізацыя і ажыццяўленне выставачнай дзейнасці па прапагандзе эфектыўных тэхналогій выхавання;

2.3.5. пабудова сістэмы распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту;

2.3.6. трансляцыя дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта на сайце ўстановы.

2.4. Навучанне бацькоў рэалізуецца па ступенях:

2.4.1. I ступень – “Маё дзіця – малодшы школьнік” - для бацькоў вучняў I-IV класаў;

2.4.2. II ступень “Маё дзіця-падлетак” - для бацькоў вучняў V-IX класаў;

2.4.3. III ступень “Маё дзіця – старшакласнік” - для бацькоў вучняў X-XI класаў.

2.5. Абавязковымі для вывучэння бацькамі з’яўляюцца 4 курсы:

2.5.1. “Асновы прававых ведаў”;

2.5.2. “Асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

2.5.3. “Асновы педагагічных ведаў”;

2.5.4. “Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння”.

2.6. Формы правядзення заняткаў:

2.6.1. традыцыйныя (лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытанні бацькоў па рознай тэматыцы, абмен вопытам работы і г. д.);

2.6.2. дыстанцыйныя (вэбінары, форумы, on-line кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на сайце школы, удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, афармленне стэндаў, анкетаванне бацькоў, прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў мерапрыемствах).

2.7. Заняткі бацькоўскага ўніверсітэта праводзяцца 1 раз у чвэрць.

 

  1. Умовы, парадак стварэння і кіраванне бацькоўскім універсітэтам

3.1. Умовы стварэння бацькоўскага універсітэта:

3.1.1. ствараецца на базе ДУА “Чухаўская сярэдняя школа” Пінскага раёна;

3.1.2. ствараецца на падставе загаду дырэктара школы і гэтага Палажэння;

3.1.3. каардынуе дзейнасць бацькоўскага універсітэта намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, у выпадку яго адсутнасці дырэктар ўстановы адукацыі;

3.1.4. рэалізуецца ў кожным класе з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў;

3.1.5. за рэалізацыю бацькоўскага ўніверсітэта ў кожным класе адказвае класны кіраўнік;

3.1.6. бацькоўскі ўніверсітэт можа рэалізоўвацца ў вочнай і ў дыстанцыйнай форме, у выпадку пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі толькі ў дыстанцыйнай форме;

3.1.7. на школьным інтэрнэт-сайце ствараецца раздзел (падраздзел) «Бацькоўскі ўніверсітэт» для наступнага размяшчэння тэматычнай інфармацыі ў межах бацькоўскага ўніверсітэта.

3.2. Каардынатар бацькоўскага універсітэта:

3.2.1. нясе адказнасць за эфектыўнасць дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта;

3.2.2. каардынуе дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта;

3.2.3. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з класнымі кіраўнікамі, сацыяльным педагогам, педагогам-псіхолагам;

3.2.4. падпісвае ўсе дакументы, якія тычацца дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта, у межах сваёй кампетэнцыі;

3.2.5. вядзе ва ўстаноўленым парадку справаводства, пры неабходнасці складае справаздачную дакументацыю і прадстаўляе па запыце адпаведных дзяржаўных органаў звесткі аб рэалізацыі мерапрыемстваў бацькоўскага ўніверсітэта.

3.3. З мэтай рэалізацыі пастаўленых задач бацькоўскі ўніверсітэт узаемадзейнічае з зацікаўленымі асобамі, арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі.

3.4. Дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем і планам работы бацькоўскага ўніверсітэта.

3.5. У канцы навучальнага года каардынатар можа даць педагагічнаму калектыву, вучэбна-метадычным фарміраванням інфармацыю аб эфектыўнасці, выніковасці рэалізацыі мерапрыемстваў плана бацькоўскага універсітэта.

3.6. Падставай для пачатку і спынення дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта з’яўляюцца метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы, альбо іншыя нарматыўныя, прававыя дакументы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

  1. Структура бацькоўскага ўніверсітэта

4.1. Структуру бацькоўскага ўніверсітэта вызначае і зацвярджае дырэктар установы адукацыі.

4.2. Бацькоўскі ўніверсітэт можа выкарыстоўваць у працы наступныя памяшканні, неабходныя для забеспячэння яго дзейнасці – навучальныя кабінеты, камп’ютарны клас, бібліятэку і інш.

4.3. Класныя кіраўнікі арганізоўваюць мерапрыемствы бацькоўскага ўніверсітэта ў межах гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы.

 

  1. Удзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта. Іх правы і адказнасць.

 

5.1. Усе ўдзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта раўнапраўныя і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і зместу заняткаў, актыўна ўдзельнічаць у рабоце ўніверсітэта.

5.2. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб рабоце ўніверсітэта нясуць класныя кіраўнікі і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

5.3. Усе ўдзельнікі ўніверсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін.

 

  1. Дакументацыя

6.1. Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:

6.1.1. загад ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі аб арганізацыі работы бацькоўскага ўніверсітэта на базе ўстановы адукацыі;

6.1.2. Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;

6.1.3. план работы на навучальны год;

6.1.4. метадычныя матэрыялы, распрацоўкі і інш., неабходныя для арганізацыі работы бацькоўскага ўніверсітэта (размяшчаюцца на сайце ўстановы адукацыі, захоўваюцца ў электронным варыянце).

 

  1. Парадак унясення змяненняў і (або) дапаўненняў у палажэнне

7.1. У сапраўднае Палажэнне могуць быць унесены неабходныя змены і (або) дапаўненні ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.