Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Пинского районного исполнительного комитета
Государственное учреждение образования
«Чуховская средняя школа» Пинского района
Каб адпачыць душой і дакрануцца да сваіх каранёў-вытокаў, не трэба ехаць кудысьці далёка. Дастаткова трапіць, напрыклад, у краязнаўчы пакой Чухаўскай сярэдняй школы.
Добры дзень, паважаныя госці! Мы рады вітаць вас ў нашым краязнаўчым пакоі, які пазнаёміць нас з асаблівасцямі побыту беларусаў канца XIX- пачатку XX ст.
Вы даведаецеся, што нашы продкі выкарыстоўвалі ў сваёй паўсядзённай працы і чым штодзень карысталіся, з чаго складаўся інтэр'ер традыцыйнага беларускага жылля.
Усе экспанаты, якія тут знаходзяцца, былі сабраны настаўнікамі і вучнямі нашай школы. Пакой папаўняецца і па сённяшні час. Тут сабраны экспанаты не толькі з вёскі Чухава, але і з суседніх вёсак.
свернуть
Гэта месца завецца Радзімай,
Што заўсёды ў нас будзе адзінай,
І па-добраму сэрца тут б’ецца,
Бо Чухава - наша вёска завецца!
- Наша вёска для нас самая дарагая і прыгожая, таму што гэта наша маленькая радзіма, а не любіць Радзіму нельга.
Не голас, сэрца гаворыць гэтыя словы — з любоўю, з гонарам, з душэўнай пяшчотай.
Тут — наша гiсторыя.
Тут — мае каранi.
Тут — напеўная родная мова.
Тут — жывем мы!
Вучымся, працуем, нашу мінуўшчыну,
Спадчыну нашу, беражом і шануем!
свернутьУ школе працуе пакой гісторыі роднага краю, які быў створаны па ініцыятыве настаўнікаў і вучняў нашай школы.
Краязнаўчага пакоя быў заснаваны з мэтай адраджэння народных традыцый, культуры і самабытнасці беларусаў, папулярызацыі народных промыслаў і прапаганды нацыянальных здабыткаў. Каб любіць сваю родную старонку, патрэбна заўсёды памятаць, што мы - беларусы, што жывем на зямлі беларускай, якая корміць і апранае нас, суцяшае і аберагае ў час нягод.
свернуть