Дзень роднай мовы

21.02.2024

Дзень роднай мовы ў школе прайшоў вельмі цікава і незвычайна. З самага ранку вучняў, настаўнікаў і работнікаў школы сямікласнікі сустракалі шчырымі віншаваннямі з Днём роднай мовы. Вучні змаглі праверыць свае веды па беларускай мове і літаратуры падчас гульняў "Моўны круіз”, “Ці ведаеш ты родную мову?”
На перапынках старшакласнікі праводзілі гульнёва-пазнавальную праграму "Смак роднай мовы". За правільныя адказы навучэнцы атрымлівалі лусту хлеба, намазаную варэннем. 
А стэнд “Любімае беларускае слова” да канца дня быў заклеены стыкерамі са словамі-“любімчыкамі”!..